Tesaurus — Аднова тэзаўруса (2004)

Tesaurus — Аднова тэзаўруса (2004)

Tesaurus — Аднова тэзаўруса (2004)

В 2004 году группа «Tesaurus» выпустила свой единственный альбом «Аднова тэзаўруса». Он был записан в студии Парафии Фатимской Матери Божьей (студия «Parochia Records»), город Барановичи. Каталожный номер: CDPAR 001

  • Словы: Вітаўта Мартыненкі
  • Музыка: Міколы Пташнiкава

Альбом распространялся через сеть магазинов лэйбла «Вест Рекордс» поэтому получил широкое хождение и огласку.

Список треков:

  • Аднова тэзаўруса
  • Асэнсаваньне Веры
  • Дрыгва
  • Сола Душы
  • Ключы ад раю
  • У палоне iлюзiяў
  • Дзе Ты
  • Гармiдар дзён
  • Казалi мне
  • Маска
  • Бог любiць
  • Ерусалiм
  • Адчыненая брама
  • Гiсторыя
  • Выбiрай
  • Наступны крок
  • Армагедон

Прослушать альбом:

Выпуск:**

Альбом был издан на CD в прозрачном джевел боксе с шестистраничным вкладышем.

1
1
2
2
Диск
Диск
Задний вкладыш
Задний вкладыш

Пресса:**

Источники:**

  • Благодарим Макса Боровикова за предоставленный диск.
📜 Сохранённые первоисточники и пресса (1)Локальная веб-капсула КОНТЕКСТ
📄 BIELARUS.org — №494 — Нашая фанатэкаbielarus.orgРазвернуть полный текст ▾
Оригинальный адрес: http://www.bielarus.org/open.php?n=494&a=12 • Сохранено в архиве КОНТЕКСТ: 2026-11-09
BIELARUS.org — №494 — Нашая фанатэка Разьдзелы Дахаты Нумары Падпіска Пра ґазэту Падтрымка Кантакт Спасылкі №570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачына Аб’явы Прэмія Юхнаўца Крама Да зьместу нумара 494 **НАШАЯ ФАНАТЭКА"Tesaurus" - "Аднова тэзаўруса", Мн., 2004, "Parachia records"** *Вітаўт МАРТЫНЕНКА* Пра гурт "Tesaurus" зь лютага пачалі актыўна пісаць многія газэты ня толькі Беларусі. Рэч у тым, што гурт, які прыкметна засьвяціўся на шэрагу салідных фэстываляў, выдаў свой яўна неардынарны дэбютны альбом. І вось, нарэшце, у нашых руках той таямнічы дыск, тытульную вокладку якога ўпрыгожваюць ня фоткі, не рэквізыты калектыву, а ёмісты сымбаль жыцьцёвай сутнасьці, складзены з мудрагелістага сьпляценьня літараў грэцкага альфабэту - "альфа і амэга". Цікава, што гэты сымбаль выкарыстоўваў у сваёй творчасьці й наш знакаміты кампазытар на эміграцыі Мікола Равенскі, які нават паўстагодзьдзя таму свае дыскі ў Бэльгіі выпускаў пад лэйблам "Omega records". А ў наяўнасьці нейкай патаемнай повязі тут я пераканаўся, калі бачыў, як гітарыст гурта "Tesaurus" Зьміцер Гошка на адной з музычных імпрэзаў купляў найноўшы CD Міколы Равенскага "Магутны Божа". Не, "Tesaurus" працуе ня ў плыні сымфанічнай ці камэрнай музыкі, як Мікола Равенскі. Гэта мэтал-бэнд. Але акурат магутны Божа іх і аб'ядноўвае. "Tesaurus" - хрысьціянскі рок-гурт. І справа ня толькі ў тым, што хлопцы добрую вестку нясуць хоць і ў жорсткіх рытмах, але і на беларускай мове. Гэта істотная прычына і вельмі прывабная ды арыгінальная, але ў дадзеным выпадку ўсё значна глыбей. Ці ня раз вам даводзілася шукаць аргумэнты, калі недасьведчаныя беларусы абыякава сьцьвярджаюць: "Ну какая разница на каком языке?". Вось гурт "Tesaurus" і дае сваімі песьнямі аргумэнтаваны адказ на такія пытаньні. Лідэр калектыву гітарыст Мікола Пташнікаў ня раз мне прыводзіў у поўным філязофскім кантэксьце добра знаёмую ледзь не да банальнасьці выцінку з Бібліі пра тое, што нібыта "напачатку было слова". Дык вось зьвярніце ўвагу, у чым рэальны сэнс і што падкрэсьлівае цэнз загалоўных літараў цытаты: "Напачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. Яно было ў Бога спрадвеку. Усё праз Яго сталася й без Яго нічога не было з таго, што сталася" (І-шы разьдзел Сьв. Эвангельля паводле Яна ў перакладзе Антона Луцкевіча). Так, адносіны да Слова, да Мовы, якую даў сам Бог (а ня чыйсьці ўказ) вызначальныя ў структуры нацыянальнага тэзаўруса. Але які тэзаўрус даў Бог усім народам раўнамерна? *Мову і веру продкаў,Памяць зямлі тваёй,Маці, сумленьне, годнасьць -Гэта тэзаўрус твой.* А ў песьні "Асэнсаваньне Веры" само жыцьцё пададзена як "чыну і слова важкі ланцуг", ігнаруючы які людзі будуць у бядоце, як згубіўшыя ключ ад багацьцяў: *Слова - гэта твой дух і сэнс,Яно штодзённа з табой.* А потым і вызначыцца, з кім паяднаюць цябе адносіны да Слова: *Зь пеклам ці вышняй гарой...* Тэксты тэкстамі, іх у альбоме каля двух дзесяткаў, але нельга не сказаць і пра самую музыку, якая нарадзілася ня ў п'яных клюбных хаўрусах, а ў штодзённых напружаных рэпэтыцыях. Ды, відаць, і Бог не пашкадаваў ім (Міколу Пташнікаву, клявішніку Арцёму Крышчановічу, вакалісту Віктару Козелу, басісту Паўлюку Сучынскаму, бубнару Алесю Валошчыку ды згаданаму раней Зьміцеру Гошку) таленту і натхненьня. Знакаміты беларускі рок-крытык Анатоль Мяльгуй яшчэ летась так пісаў пра іх: "Музыкі ня проста граюць модную музычку, а сваім віртуозным майстэрствам і паэтычным увасабленьнем трывалых хрысьціянскіх пастулятаў рэальна працуюць на аднову нацыянальнага тэзаўруса беларусаў". Трэба ўлічыць, што гэта было сказана, калі гурт яшчэ меў назву "Армагедон". І акурат пасьля такой адзнакі, як сьцьвярджаецца ў буклеце новага выданьня, калектыў цьвёрда вызначыўся і з назваю гурта, і з назваю свайго першага альбому. Варта дадаць, што "Tesaurus" мае зусім не традыцыйныя для Беларусі песьні жальбы ды плачу па страчаных каштоўнасьцях, а грунтоўнае філязофскае і эмацыйнае асэнсаваньне чалавечай сутнасьці. Дарэчы, нягледзячы на нібыта сьціплы відарыс тытула вокладкі, буклет мае поўнаколерны друк, і вось, разглядаючы яго, я літаральна толькі цяпер упершыню ў фарбах надпісу "Tesaurus" убачыў сымбаль запечанай галгофскім сонцам крыві Хрыста. *На здымку: На здымку: гурт "TESAURUS"* *Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.* Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru , 2005 Хостынг — 1and1 Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы
📁 Опубликовано в архиве: 19 января 2025 г.
Scroll to Top